сын чалавечы

Прыступ сумеснага вандалізму цёці Васі і дзядзі Дусі. Прычыненьне шкоды заахвочваецца

Глядзі ніжэй

часам мэталёвыя гурты пішуць надзвычай файныя тэксты)
трускаўка
[info]gwlan
Lake Of Tears

Last Purple Sky

I like to watch things
like to watch things grow
and to take things slow

I like to take them in
with the starlight
and the moon on a cold night

Oh I'd like to see them stay

Like those days
when we must walk this world alone
As the purple sky turns grey
And the world grows cold

I like to watch them
like to watch them go
To where they are gone

I like to take them on
to take them all
And to make them small

Oh I'd like to see them stay

Like those days
when we must walk this world alone
As the purple sky turns grey
And the world grows cold

And the world grows like those days
when we must walk this world alone
As the purple sky turns grey
And the world grows cold

сон
лямпачкі
[info]gwlan
мы бачылі як яна ўвайшла ў штопар ад завоблачных перагрузак экіпаж ужо скончыў сваё існаваньне ракета паламала сябе напалам у раёне другой ступені выбухнула фантанам высокатэхналягічнага паліва і згубіла сябе ў ядравай смузе яна была так блізка амаль у натуральную велічыню так інтымна блізка што можна было прачытаць на ейным распоратым баку тры літары НАС чацьвёртвая пакінула сябе на другім аскепку ракеты і хаатычна як пад мікраскопам куляючы сябе ўвайшла ў мяккі растоплены захадам сонца гарызонт у месцы паданьня бэтон неба даў трэшчыну яна неадкладна зарасла агнякветам і клубы ягонага пылку скіравалі сябе ўва ўсе бакі ад захапленьня ў нас замёрз сьпінны мозг а ногі ўрасьлі ў падлогу выбуховая хваля паглынула суседнія дамы выбіла шыбы й выплюнула частку абгрызеных мэталаканструкцый стала горача яна мусіць аслабнуць пакуль дацягне сябе да нас і зможа толькі абясточыць дом або адключыць ацяпленьне галоўнае мы будзем жыць няхай мы памром праз колькі дзён на апошняй стадыі праменнае хваробы мы мусім заставіць сябе жыць прыгажосьць вымагае ахвяр і мы гатовы стаць яе пакутнікамі

адзін з сама запальных вершаў што я чытаў
трускаўка
[info]gwlan
Вальжына Морт

Бэрлін-Варшава


праяжджаем варшаву.
лета. вечар.
ператварылася ў вецер
сэрца
і дзьме.

дзесяць хвілін на вакзале.
вечар. лета.
круціцца як плянэта
сэрца
ў мяне ўнутры.

і гэта ня ком у горле,
што не сказаць і слова.
гэта так адмыслова,
гэта так напралом,
сэрца лезе праз рот
і напружвае зрок.

(no subject)
сын чалавечы
[info]gwlan
СЬВЕТ ПРЫЎКРАСНЫ! І ПОЎНІЦЦА ДОБРЫМІ ЛЮДЗЬМІ!

* * *
капіталізм
[info]gwlan
Такога проста ня можа быць. Нават па тэлевізары. Нават крозы разводзяць рукамі і п’юць карвалол. А хтосьці ад несілу глушыць гарэлку, напрыклад, рыцары, і Артур сур’ёзна баіцца за свой эліптычны стол. Такога не дапускаюць нават на Эўрабачаньне і выключаюць з падручнікаў для інстытутаў і школ. Маўляў, такое яно безнадзейнае і мусіць быць страчана, забыта ў кавярні ды кінута ў акіян. Іначай уся гісторыя будзе зноў перайначана і вернецца ў свой пачатковы, яшчэ некрануты стан.

Магчыма, будзе працяг.

(no subject)
сын чалавечы
[info]gwlan
Дзяўчынка-эма сядзіць на трубе
І зычыць памерці...вядома, сабе.
І раптам - бабах! Труба ўзрываецца.
Газпрам. Лятункі ажыцьцяўляюцца.

via http://dimaidr.livejournal.com/410021.html?view=1285541#t1285541

* * *
волю тыбэту
[info]gwlan
Усё пачалося калісьці ў далёкім цяпер кайназоі. Мы зблыталі эвалюцыі ўсе карты і проста ня вымерлі, бо людзям для выжываньня заўсёды патрэбны героі, дэпрэсіі ў эканоміцы і, можа, яшчэ наркадылеры.

Мы плюнулі на Лах-Нэсы і зьбеглі на Тытыкака. Ты стала адною з ламаў, а я стусаваўся зь інкамі. Ды толькі ўсё бескарысна – страчаная Ітака нас вылічыла, скарыстаўшыся аэрафотаздымкамі.

Мяне паставілі ў вугал на самым краі сусьвету, і мы разышліся па швох, як Афрыка і Амэрыка. Ты прагла на ўсё забыцца – яны асушылі Лету і вынайшлі, як спраўляцца са СНІДам тваёй гістэрыкі.

Між намі цяпер сыстэмы і ўскрытыя вены капэртаў, але не сумуй, бо сьмерці на сьвеце меней, чым вечнасьці. Пакуль на зямлі ёсьць травы, мы будзем зьвязвацца ветрам. Ніхто не скасоўваў закону ўзаемнае невылечнасьці.

* * *
лямпачкі
[info]gwlan
Таму што яна – дзяцінства, якое забыць немагчыма, тым болей гэта пярэчыць законам усякай навукі. Нягледзячы на расстрэлы чакаючага рэжыму, яна пускае карэньне і цягне да неба, да сёмага неба рукі.

Пэрыяд яе паўраспаду дагэтуль яшчэ невядомы, таму што яе сьвядомасьць расшыраецца з хуткасьцю сьвету. І ўсё, што раней сядзела пад арыштам храмасомаў, прасочваецца на сонца празь песьцікі кветак і ліпавыя білеты.

Яна пакідае горад, бо зоркі там строга па картках, а месяц даўно не мядовы – добра, калі салёны. Жыцьцё яе ўвекавечыць надпісамі на партах, ядравым раззбраеньнем і ядраным пахам азону.

гайда ў эўропу
сын чалавечы
[info]gwlan
У жніўні, а мо і ў ліпені ( укожным разе - амаль на цэлы месяц) зьбіраюся ехаць у Італію. Па дарозе хачу патусіць у Кракаве, Уроцлаве, Празе. Але дакладнага маршртуту ня ведаю: на мейсцы высьветліцца))) Вось жа, шукаю сабе спадарожніцу. З запрашэньнем праблем быць не павінна. Ці хто жадае?

верж
лямпачкі
[info]gwlan
Хацелася: а) паплысьці куды-небудзь кролем; б) стаць несьмяротным, як Дункан Маклаўд, забыўшы ад сьмерці ўсе коды й паролі, спаліўшы масты – ў тым ліку і МКАД;

в) загубіцца ў гарах, нібы Мачу-Пікчу, а потым зьнячэку знайсьці сябе; г) затаіцца ў падпольлі – падалей ад кічу кічаў – або пражываць на прыродзе, каб болей сядзець на траве;

д) дасягнуць на сабаках, а лепей спынам, нірваны; е) вымусіць ставіць вытворцаў значок, што ў іхніх прадуктах ёсьць жыцьці, ідэнтычныя натуральным; ё) зьесьці з рукі (ці рук) чарговы цукровы паёк;

ж) пабываць пад Найробі й агульным наркозам; з) прачытаць невядомы дагэтуль эгіпэцкі чарнавік; і) перастаць вырабляць, пагатоў – увозіць, бэнзын, бо лік чалавечы – актанавы лік;

к) навучыцца выдатна рухаць вушамі і зрокам; л) напісаць сьлезацечны раман і ўтрэскацца ў гераінь; і о! м) дазваніцца да неба й зьвязацца з Богам: ці праўда, што ў яблыку быў гераін?

запальны паэт, га?!
трускаўка
[info]gwlan
Эдуардас Межелайтис

Кристалл

Бемоль сосульки, блещущий неярко,
Vivace tempo нот дождя
Снижает, оттепели ларго
В мечтательный ноктюрн переводя.

Маэстро ветер в полумраке,
Смычком сосновым чуть тронув струны телефонной сети,
Печальную мелодию извлёк и тянет, тянет,
И, белогруд, как пианист во фраке,
По жести крыши ножкой барабанит аккомпанирующий голубок.

И как чёрный цветок,
Возлелеянный тишиной оранжереи,
Вдруг телефон расцвёл, отцвёл, и где-то рядом
Глубинный атавизм зимы могильным дышит хладом,
И спор с судьбой решает тишина,
И плохо дело, если лишь она
Стихами, будто бы приговорами,
Заваливает стол.

А на оконной раме,
Улыбку солнца вывихнув, блестит,
Как лазера кристалл, бемоли сталактит.
(пераклад Леаніда Мартынава)

А вось тут яшчэ сумна-забаўны верш пра паэтаў і грыбы: http://www.stihi.ru/2009/03/26/7021

апядзь верж)
лямпачкі
[info]gwlan
Усё, што мы адшукалі на доўгай дарозе дадому, і ўсё, што сабе прысьнілі калісьці да нашай эры, цяпер прарастае аортамі ў касьмічныя магістралі, змагаючыся са стомай і палачкамі халеры.

Усё, што было між намі, ня зьнікне ў азонавых дзірах, і новае пацяпленьне ў нашым з табой рамане растопіць сьнягі антарктыды і зь неба складзе арыгамі, а я паднясу табе міру, сьмірну, грыбы і ладан.

Ты станеш новым прарокам і будзеш хадзіць па вясёлцы, ты станеш сьвятлом і сьветам у нетрах усіх тунэлях, і дзеля ўсяго чалавецтва мы злучымся разам пад токам і зьдзейсьнім, зазьзяўшы, як сонцы, гідроліз душы і цела.

верж
мяса
[info]gwlan
Калі штосьці губляе сябе ў трох пакоях, зьнікае бязь вестак ці топіцца ў летах, жыцьцё выпадкова ўкрыжоўвае гоя і вобмельгам шырыцца ў цэлых сусьветах.

Калі штосьці гадамі ляжыць не на месцы, то ціха зьбірае сябе пад прадметы ці тоіцца дымам на лесьвічнай клетцы ў паветры, узрушаным альфабэтам.

Калі штосьці сябе агаляе, як провад, або вызваляе з палону значэньняў, то ўсім спаталяе кіслародавы голад трымценьнем малекул і танцам іх ценяў.

А пазнаць гэта штосьці зусім не складана, бо колер ягоны, вядома, нябелы, а паранармальны, як ікебана напятага ім чалавечага цела.

(no subject)
слухаўка
[info]gwlan
When I almost reached the end of my life, I found I was out of death and there was nothing to do but drive it mad.

Чаго нам каштуе быць разам...мільён зялёных баксаў
сын чалавечы
[info]gwlan
"Чаго нам каштуе быць разам?" - чытаю сёньня ў рэкляме новага "беларусізаванага" МТС. Я, вядома, разумею, што па-расейску тут гульня слоў, але на беларуску гэтае слова ў розных значэньнях перакладаецца па-рознаму... Хоць бы пракансультаваліся, бля. Вунь Cerescit заўжды посьціць свае рэклямы ў by mova - каб адмысловыя чувакі праверылі, і няма тут анічога ганебнага. А МТС чагось саромеецца ці шо...

верж
конь у бурносе
[info]gwlan
Ніхто не гуляў па вуліцах голым, бо гэтым нікога цяпер не зьдзівіць. Ніхто не прагульваў заняткаў у школе і знаў на зубок (малочны) сталіцы ўсіх антлянтыд.

Ніхто не рабіў кругоў на палянах, ня гойсаў бяз флікера ўздоўж цеплатрас і рэдка сядзеў на калёсах і ў ваннах, каб часта бываць на прыродзе й вяртаць у яе вуглякіслы газ.

Ніхто не маніўся ствараць рыбу з ботаў, а ноччу ня гнаў ад сябе матылькоў, што праглі лізнуць ёдаванага поту зь нямытае тыднямі скуры ва ўмовах рэаліці-шоў.

Ніхто, як Ісус, не тануў у цунамі, і зубы ня чысьціў у раніцы зь левай рукі. А неяк нікога ня бачылі ў краме, што ўсіх абурыла да самых глыбіняў прамой кішкі.

І сталі пляткарыць, нібыта ніхто не існуе, нібыта ня выйграў ніхто ў спортлато, нібыта ня сьлед узгадваць нікога “всуе”, а то ўваскрэсьне… Хто ведае? Аніхто.

кветкі
волю тыбэту
[info]gwlan
Л́убін - укр. люп́ин, рас. люп́ин, анг. lupine


кветкавы рэцыдыў
лямпачкі
[info]gwlan
Павойнік - укр. ломиніс, рас. ломонос, ангель. clematis


у сувязі з надта разумнымі пасажырамі
капіталізм
[info]gwlan
Штраф за некампаставаны мозг у памеры 0,2 ад базавай велічыні (мозгу).

у сувязі са сьценамі абабітымі матрасамі
лямпачкі
[info]gwlan
Я Дылана Томаса ня надта люблю, але вось гэты верш - проста ахтунг)

Love In the Asylum


A stranger has come
To share my room in the house not right in the head,
A girl mad as birds

Bolting the night of the door with her arm her plume.
Strait in the mazed bed
She deludes the heaven-proof house with entering clouds

Yet she deludes with walking the nightmarish room,
At large as the dead,
Or rides the imagined oceans of the male wards.

She has come possessed
Who admits the delusive light through the bouncing wall,
Possessed by the skies

She sleeps in the narrow trough yet she walks the dust
Yet raves at her will
On the madhouse boards worn thin by my walking tears.

And taken by light in her arms at long and dear last
I may without fail
Suffer the first vision that set fire to the stars.

Home